Новости проекта
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

Дата: 27 сентября 2022 в 10:39, Обновлено 27 сентября 2022 в 11:51
Автор: Танана Е. А.
151 просмотр

У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, зацверджаным Міністрам адукацыі А.І.Іванцом, з 19 па 23 верасня 2022 г. ва ўстановах адукацыі праведзены шэраг мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці.
Напярэдаднi правядзення Тыдня, 16 верасня 2022 года, для вучняў 8-11 класаў праведзены рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Арганізавана правядзенне акцыі “Размаўляй па-беларуску”.
У бібліятэках устаноў адукацыі аформлены тэматычныя кніжныя выставы “Сэрцам роднага слова краніся”, ”Гучы, роднае слова“.
Праведзены конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю беларускую мову”, За што я люблю родную зямлю“.
Адбылася прэзентацыя віншавальных паштовак ”Пажаданні роднай мове” (ДУА “Навасёлкаўская СШ Пастаўскага раёна імя А.А.Валодзькі”), створаны  інтэрактыўныя воблакі слоў ”Маё любімае слова па-беларуску“.
Праведена  экскурсія ў школьны музей “Аб родным краі роднай мовай” (ДУА “Навадруцкая БШ Пастаўскага раёна”).
Настаўнікамі беларускай мовы праведзена квэст-гульня ”Фальклор – душа народа“ (ДУА “Навасёлкаўская СШ Пастаўскага раёна імя А.А.Валодзькі”), конкурсы ”Знаўцы беларускай мовы“, турніры “Знаўца беларускай мовы”, творчыя акцыі “Чытаем творы беларускіх паэтаў-юбіляраў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка” (да юбілея паэтаў), ”Чытаем вершы пра родную мову“.
Вучні ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Паставы” прынялі ўдзел у квэсце «Таямніцы роднага горада». Удзельнікам былі выдадзены маршрутныя лісты, па якіх трэба было знайсці архітэктурныя помнікі, праспяваць вядомую беларускую народную песню, назваць старыя назвы вуліц і імены паэтаў. Для вучняў пачатковых класаў праедзены «Восеньскія пасядзелкі», праведзена выстава-дэгустацыя беларускіх нацыянальных страў.  
Вучні наведалі  дзіцячую раённую бібліятэку, дзе адбылася біяграфічна-тэатралізаваная імпрэза «Пялёсткі маленства», прысвечаная У.Дубоўку. Вучні апынуліся ў пачатку XX ст., калі прайшло дзяцінства нашага паэта-земляка, былі прадстаўлены лялечныя міні-спектаклі па казках У. Дубоўкі.
Тыдзень роднай мовы падкрэсліў важную ролю беларускай мовы ў фарміраванні асобы, выхаванні патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.