З перамогай у конкурсе "Васількоў шапатліваю моваю..."!

Дата: 20 февраля в 08:37, Обновлено 20 февраля в 10:29
Автор: Танана Е. А.
164 просмотра

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 18 лютага адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю...», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 350 прэтэндэнтаў з 378 агульнаадукацыйных сярэдніх навучальных устаноў, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыялізаваных навучальных устаноў, а таксама студэнтаў 1-2 курсаў вышэйшых навучальных устаноў.
Дыпломы і каштоўныя прызы пераможцам – 60 канкурсантам з усіх рэгіёнаў краіны – уручыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік.
Сарод пераможцаў вучні і настаўнікі школ раёна! Дыпломамі І ступені Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі  ўзнагароджаны Батура Лізавета, вучаніца Навасёлкаўскай сярэдняй школы Пастаўскага раёна (настаўніца Дзевятоўская А.А.), і  Ракіта Максім, вучань Варапаеўскай сярэдняй школы Пастаўскага раёна. (настаўнік Атрахімовіч М.А.).
Шчыра дзякуем за энтузіязм, талент і крэатыўнасць!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.